Набліжаюцца Каляды! Сёння мы хочам расказаць вам пра традыцыі, звязаныя з гэтым святам!
☀️ Цікава, што назва свята мае язычніцкія карані: яна ўтварылася ад слова «кола» («сонца»). Традыцыйна свята звязвалі з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавала пачатак новага сонечнага и сельскагаспадарчага году.
Раней Каляды святкавалі з 25 снежня па 6 студзеня. А з прыходам хрысціянства пачаткам свята стала Раство, а канцом — Вадохрышча. Зараз каталікі святкуюць Каляды па старых датах, а праваслаўныя адзначаюць свята з 6 па 19 студзеня.
✨ Якой была падрыхтоўка да свята?
З прыходам хрысцiянства перад Калядамі людзі трымалі шасцітыднёвы пост, які складаўся не толькі з харчовых, але і з паводніцкіх абмежаванняў. Перад самім святам заўсёды рабілі генеральную ўборку ў хаце, мыліся ў бані, апраналі ўсё самае лепшае.
⭐️ Першы дзень Каляд.
Першы дзень Каляд лічыўся выключна сямейным святам. Гаспадар запальваў свечку, чытаў малітву, затым ставіў свечку ў чырвоны кут і першым садзіўся за стол для Каляднай вячэры, якая пачыналася з узыходам першай зоркі.
Перад тым, каб прыступіць да ежы, гаспадар браў лыжку куцці і клаў яе на падаконнік — гэта была даніна павагі продкам.
🌙 Другі дзень Каляд.
Хлопцы і дзяўчаты пераапраналіся ў розныя маскарадныя касцюмы: казы, каня, бусла, мядзведзя, а іх кампанію ўзначальваў «павадыр» (стары сівы дзядок, які вадзіў на павадку «казу»); таксама тут былі музыкі, запявала, механоша (чалавек, які насіў мяшок і складаў ў яго пачастункі) і «цыган». Усе апраналіся ў вывернутыя кажухі, «цыганы» вымазывалі твар сажай і павязвалі каляровыя хусткі.
Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры і з песнямі абыходзілі ўсе хаты: заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні і атрымлівалі за іх пачастункі.
Прыход калядоўшчыкаў азначаў шчасце, здароўе, дабрабыт сям'і напрацягу ўсяго года!
Жадаеце, каб мы падрыхтавалі працяг апавядання? Чакаем вашыя ♥️!