8 лютага святкуецца дзень нараджэння беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Івана Мележа!
Пісьменніцкую спадчыну Мележа складаюць апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п'есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца «Палеская хроніка», якая застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры. Многія называюць «Людзі на балоце» самым запамінальным творам з пройдзенага па школьнай праграме.
✨ У 1972 годзе празаіку было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Ён з'яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, узнагароджаны некалькімі ордэнамі і медалямі.
✨ У 1980 годзе Саюзам пісьменнікаў БССР была заснавана літаратурная прэмія імя Івана Мележа.
Творы Івана Мележа атрымалі сусветнае прызнанне і перакладзены на iншыя мовы. Па многіх з іх створаны радыёпастаноўкі, спектаклі, зняты кінафільмы.
Мы ўпэўненыя, што трылогiя «Палеская хроніка» Івана Мележа пакінула свой след у сэрцы кожнага беларуса.
Будзем рады, калі вы падзеліцеся іншымі творамі аўтара, якія пакарылі вас пры чытанні.