8 лютага святкуецца дзень нараджэння Івана Мележа - беларускага празаіка, драматурга, публіцыста. Яго творчасць складаецца з апавяданняў, крытычных артыкулаў, дзённікаў, п'ес, раманаў. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца «Палеская хроніка», якая застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры. У 1972 годзе празаіку было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Ён з'яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, узнагароджаны некалькімі ордэнамі і медалямі. Творы Івана Мележа атрымалі сусветнае прызнанне і перакладзены на iншыя мовы. Мы ўпэўненыя, што трылогiя «Палеская хроніка» Івана Мележа пакінула свой след у сэрцы кожнага беларуса.